Хлебароб – занятак пачэсны

Да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у бібліятэцы каледжа дзейнічае выстава-экспазіцыя “Хлебароб – занятак пачэсны”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая пазнаёміць чытачоў з гісторыяй развіцця земляробчай справы, з ганаровай працай хлебароба, са становішчам сельскай гаспадаркі на сучасным этапе. У дапамогу куратарам экспанаваны матэрыялы да выхаваўчых мерапрыемстваў па прафесійна арыентаванай дзейнасці навучэнцаў установы. Аматарам мастацкага слова прапануецца літаратура беларускіх і рускіх класікаў.

IMG 20191114 145435

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні у бібліятэцы калледжа прайшлі літаратурныя чытанні “Вайна ў мастацкім слове”. Навучэнцы прачыталі вершы беларускіх аўтараў, пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры, у якіх адлюстроўваецца тэма вайны.

IMG 20190620 164437

IMG 20190620 164230

IMG 20190620 163425