У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а польскія войскі адступалі, практычна не аказвалі супраціву ёй. Ужо да пачатку кастрычніка былыя ўсходнія крэсы сталі савецкай тэрыторыяй. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Да свята супрацоўнікі бібліятэкі каледжа падрыхтавалі тэматычную выставу, на якой экспанаваны гістарычная літаратура, мастацкія творы, а таксама публікацыі з перыядычных выданняў.