Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыў Гродна – 895-год!

Як сведчаць археалагічныя даследаванні, горад заснаваны у канцы X ст. на так званай Замкавай гары пры ўпадзенні ракі Гародні ў Нёман. Упершыню Гродна (Гародна, Гародня, Гарадзень) згадваецца ў Іпацеўскім летапісу у 1128 годзе як цэнтр удзельнага княства.

У 12 – пачатку 13 стагоддзя Гродна знаходзіўся на правым беразе Нёмана на тэрыторыі цяперашніх Старога і Новага замкаў.

Геаграфічнае становішча спрыяла эканамічнаму развіццю горада, ператварэнню яго ў рамесна-гандлёвы і культурны цэнтр. На беразе Нёмана ў 80-я гады XII ст. была пабудавана Барысаглебская (Каложская) царква.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года Гродна становіцца абласным цэнтрам.

22 чэрвеня 1941 года горад бамбіла фашысцкая авіяцыя, недалёка ад яго вялі жорсткія абарончыя баі воіны 86 Аўгустоўскага пагранотрада, 68 Гродзенскага ўмацаванага раёна, 3 і 10 армій. Але ўжо 23 чэрвеня ў Гродна ўвайшлі нямецкія войскі. Тры гады доўжылася фашысцкая акупацыя, пакуль 16 ліпеня 1944 гады горад не быў вызвалены войскамі Чырвонай Арміі.

Страты, боль, гора прынесла другая сусветная вайна. Больш пяцідзесяці тысяч гараджан загінулі за час фашысцкай акупацыі. Знішчана амаль усё яўрэйскае насельніцтва горада, расстраляна значная частка інтэлігенцыі.

У пасляваенныя гады гараджане самааддана аднаўлялі разбураны горад. Дзякуючы іх намаганням за кароткі час быў зроблены прарыў у эканоміцы. Змянілася індустрыяльнае аблічча Гродна, з'явіліся новыя галіны народнай гаспадаркі. З кожным годам нарасталі тэмпы і маштабы жыллёвага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва, якасна паляпшалася медыцынскае і бытавое абслугоўванне, развіваліся камунальная гаспадарка, транспарт, сувязь, гандаль.

Падрабязней пра гісторыю Гродна можна даведацца, наведаўшы святочную выставу ў бібліятэцы.

5960616263