×

Notice

There is no category chosen or category doesn't contain any items

Беларускія гета: месцы смутку і памяці

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, прысвечаны трагедыі, якая адбылася падчас Другой сусветнай вайны і якая прывяла да гібелі 6 мільёнаў яўрэяў ад рук нацысцкага рэжыму. Гэты дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН не выпадкова, так як менавіта 27 студзеня 1945 года савецкімі войскамі пад камандаваннем маршала Конева былі вызвалены вязні першага і самага буйнога нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенау, больш вядомага як Асвенцым. У гэтым лагеры пад Кракавам за гады Другой сусветнай былі знішчаны некалькі мільёнаў чалавек. Больш за мільён з іх яўрэі. Менавіта таму Аўшвіц-Біркенау стаў адным з сімвалаў Халакосту. Што датычыцца Беларусі, то за час акупацыі былі знішчаны ад 600 да 800 тысяч яўрэяў. Дакладная колькасць не высветлена і сёння.

Многія жыхары Беларусі праявілі сапраўдную мужнасць і самаадданасць і з велізарнай рызыкай для жыцця хавалі яўрэяў, ратуючы іх ад немінучай гібелі. Больш за 700 грамадзян Беларусі ўдастоены звання “Праведнік народаў свету”.

Нацысцкая палітыка генацыду на акупаваных тэрыторыях, часткай якой быў Халакост, пакінула крывавыя раны на нашай зямлі ў выглядзе сотняў спаленых беларускіх вёсак і дзесяткаў знішчаных яўрэйскіх гета.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы каледжа падрыхтавана тэматычная выстава “Беларускія гета: месцы смутку і памяці”, на якой экспанаваны даведачныя выданні, артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя трагедыі Халакосту на тэрыторыі Беларусі.

1 IMG_20230130_111855 (1).jpg