Галоўны закон жыцця краіны

Падзеі і жыццё людзей, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, непарыўна звязаны з грамадскімі адносінамі і прававымі нормамі, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды. Таму так важна ведаць гісторыю права нашых продкаў. Веданне гісторыі, сваіх каранёў дапамагае асэнсаваць сучаснасць і зазірнуць у будучыню.

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да свята ў бібліятэцы каледжа падрыхтавана тэматычная выстава “Галоўны закон жыцця краіны”, дзе чытачы маюць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі па канстытуцыйнаму праву, з гісторыяй канстытуцый, якія мелі заканадаўчую сілу на этнічных землях Беларусі.

2IMG_20220315_091719.jpg