Паміж камандамі першага курса
Паміж камандамі першага курса 07.05.25 адбылася інтэлектуальная гульня «Спазнаем Беларусь разам!»
Гульня стала выдатнай магчымасцю для навучэнцаў праявіць свае веды і навыкі ў сяброўскай атмасферы.
Тэматыка пытанняў ахоплівала важныя аспекты беларускай мовы, літаратуры і культуры. Удзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды пра ключавыя падзеі і асоб, якія адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай культуры, мовазнаўчую кампетэнцыю і шырокі кругагляд, а таксама праявілі знаходлівасць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі.