Шануйце, любіце родную мову!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак.
Да свята прымеркавана тэматычная выстава ў бібліятэцы каледжа. Таксама на працягу дня абслугоўванне карыстальнікаў вядзецца на беларускай мове.