11 кастрычніка, 115 гадоў таму назад, у Мінску нарадзілася Эдзi Агняцвет. Пасля заканчэння сямігодкі працавала на мінскім заводзе «Камунар», год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Потым скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута, завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945 – 1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1937 – член Саюза пісьменнікаў СССР.
Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Пісала пераважна для дзяцей. У 1976 выйшлі “Выбраныя творы” ў 2 тамах. Займалася таксама перакладамі на беларускую мову.
Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны” і медалямі. У 1986 г. узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей “На двары алімпіяда”
.