Сімвалы роднага краю
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўным святам у нашай рэспубліцы і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Больш пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь можна даведацца ў чытальнай зале каледжа, дзе дзейнічае тэматычная кніжная выстава, прысвечаная святу.