Слова да слова – будзе мова
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
У бібліятэцы каледжа працуе тэматычная кніжная выстаўка "Слова да слова – будзе мова”. Экспазіцыя знаёміць з энцыклапедыямі і даведнікамі, падручнікамі, якія могуць дапамагчы ўдасканаліць веданне роднай мовы. Таксама экспанаваны перыядычныя выданні ў дапамогу педагогу.
Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!