Майстры слова
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У бібліятэцы каледжа дзейнічае выстава “Майстры слова”, прысвечаная творчасці знакамітых пісьменнікаў Слонімскай зямлі. На выставе – зборнікі вершаў пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Кандрата Лейкі і Гальяша Леўчыка, паэтычныя творы Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Алега Лойкі, Алеся Сучка і сучасных аўтараў “Літаратурнай Слонімшчыны.