Ведай мову сваю, беларус!
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Менавіта дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, і быў абвешчаны дзень роднай мовы.
У межах святкавання тыдня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа была праведзена акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Таксама супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу, з дапамогай якой чытачы атрымалі магчымасць даведацца пра гісторыю мовы, успомніць правілы беларускай мовы, пазнаёміцца з разнастайнымі лексічнымі слоўнікамі. Акрамя гэтага была экспанавана выстава, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў 2022 года.