Геній беларускай літаратуры
9 снежня адзначаецца 130-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка. Гэта адна з самых цікавых і загадкавых асоб у гісторыі беларускай літаратуры. Ён быў з тых першаадкрывальнікаў, хто фарміраваў напрамкі развіцця літаратурнага працэсу пачатку ХХ стагоддзя і моцна паўплываў на далейшае развіццё прыгожага пісьменства Беларусі, хоць з дваццаці пяці гадоў свайго жыцця ён толькі пяць пражыў на Радзіме.
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку каледжа, дзе можна ўзгадаць паэтычныя радкі юбіляра, даведацца пра яго жыццёвы і творчы шлях.