Са святам, гаспадар зямлі!
15 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу-экспазіцыю “Са святам, гаспадар зямлі!”. Увазе наведвальнікаў прапануецца даведачная і навуковая літаратура, перыядычныя выданні, кнігі беларускіх і рускіх творцаў мастацкага слова. Выстава дзейнічае да 20 лістапада.