В библиотеке колледжа организована книжная выставка, посвященная 80-летию начала Великой Отечественной войны. Минуло 80 лет с того дня, когда на рассвете 22 июня 1941 г. нацистская Германия вероломно напала на Советский Союз. Началась война, которая страшным смерчем пронеслась по судьбам нескольких поколений советских людей и оставила свой неизгладимый след на нашей белорусской земле. На выставке представлены энциклопедии, монографии, альбомы, художественные произведения, журналы, отражающие события одной из самых кровопролитных войн в истории человечества. Отдельный раздел посвящен героической обороне Брестской крепости.
Дзень памяці Ефрасінні Полацкай
Ефрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларускай гісторыі, нарадзілася на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку. Дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня.
Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям'і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. Яна тайна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Ефрасінні.
Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. За манастырскімі сценамі Ефрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе. Яна перапісвала і перакладала кнігі з іншых моў. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора.
Вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова Ефрасіння надала, заснаваўшы ў Полацку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Там былі адчыненыя адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг. У створаных асветніцай школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны, значная ўвага аддавалася гісторыі.
Ефрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі ў XII стагоддзі была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. Па яе заказу быў створаны ўнікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, названы яе імем.
Прападобная Ефрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку беларускай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад бязмежнай любові да людзей.
Няхай справы беларускай асветніцы, прасякнутыя высокай духоўнасцю і любоўю, стануць узорам і стымулам для добрых спраў.