15 верасня ўсе бібліятэкары нашай краіны адзначаць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк, які зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2001 №483 і прымеркаваны да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – галоўнай бібліятэкі краіны.
Бібліятэка – гэта не толькі цэнтр збору і захоўвання друкаваных выданняў. Сучасная бібліятэка – гэта адукацыйны, навуковы, інфармацыйны і культурны цэнтр грамадскага жыцця, без якога цяжка ўявіць сабе свет. У век інфармацыйных тэхналогій бібліятэка застаецца важнай і надзейнай крыніцай ведаў.
Дзень беларускага пісьменства
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе свята прымае Капыль – адзін з самых старажытных гародоў Беларусі. У чытальнай зале бібліятэкі каледжа дэманструецца выстава “Дзень беларускага пісьменства”. На выставе экспанаваны кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх разглядаецца гісторыя развіцця беларускага пісьменства