Дню роднай мовы ў Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы былі прысвечаны наступныя мерапрыемствы: на занятках роднай літаратуры навучэнцы першага курса пісалі сачыненне-разважанне на тэму “За што я люблю родную зямлю”;  адзін з урокаў беларускай мовы прайшоў у бібліятэцы  каледжа,  дзе навучэнцы пазнаёміліся з  гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, разгледзелі разнастайныя лексічныя слоўнікі беларускай мовы,  адказалі  на цікавыя пытанні віктарыны, звязаныя з этымалогіяй некаторых паняццяў па-беларуску. Навучэнцы таксама змаглі пазнаёміцца з выставамі, прысвечанымі Дню роднай мовы, юбілейным датам  з дня нараджэння  І. Мележа і І. Шамякіна,  якія падрыхтавалі работнікі бібліятэкі.

Ва ўсіх засталіся незабыўныя ўражанні ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах. 

IMG_20210218_092427.jpg

IMG_20210218_111349.jpg

IMG_20210218_113456.jpg

IMG_20210218_113625.jpg

IMG_20210218_113543.jpg