Пяшчотная, мілая, добрая!

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца адно з самых светлых і душэўных свят – Дзень маці. Мацярынства – самая святая місія жанчыны. Найвялікшае шчасце дарыць жыццё, бачыць у дзецях свой працяг. І найвялікшая адказнасць – выхаваць іх годнымі грамадзянамі. Няма ў свеце больш блізкага і роднага чалавека, чым маці.

Да свята прымеркавана выстава-прысвячэнне “Пяшчотная, мілая, добрая!”, якая дзейнічае у бібліятэцы калледжа. Пры дапамозе матэрыялаў выставы можна даведацца пра гісторыю свята, чаму святкаванне Дня маці аднесена да святкавання Пакрова Прасвятой Багародзіцы. На паліцах выставы чытачы знойдуць літаратуру па свайму густу: паэтычныя і празаічныя творы, выданні-адлюстваванні вобраза маці ў мастацтве, метадычныя матэрыялы ў дапамогу куратарам.

525354

Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыў Гродна – 895-год!

Як сведчаць археалагічныя даследаванні, горад заснаваны у канцы X ст. на так званай Замкавай гары пры ўпадзенні ракі Гародні ў Нёман. Упершыню Гродна (Гародна, Гародня, Гарадзень) згадваецца ў Іпацеўскім летапісу у 1128 годзе як цэнтр удзельнага княства.

У 12 – пачатку 13 стагоддзя Гродна знаходзіўся на правым беразе Нёмана на тэрыторыі цяперашніх Старога і Новага замкаў.

Геаграфічнае становішча спрыяла эканамічнаму развіццю горада, ператварэнню яго ў рамесна-гандлёвы і культурны цэнтр. На беразе Нёмана ў 80-я гады XII ст. была пабудавана Барысаглебская (Каложская) царква.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года Гродна становіцца абласным цэнтрам.

22 чэрвеня 1941 года горад бамбіла фашысцкая авіяцыя, недалёка ад яго вялі жорсткія абарончыя баі воіны 86 Аўгустоўскага пагранотрада, 68 Гродзенскага ўмацаванага раёна, 3 і 10 армій. Але ўжо 23 чэрвеня ў Гродна ўвайшлі нямецкія войскі. Тры гады доўжылася фашысцкая акупацыя, пакуль 16 ліпеня 1944 гады горад не быў вызвалены войскамі Чырвонай Арміі.

Страты, боль, гора прынесла другая сусветная вайна. Больш пяцідзесяці тысяч гараджан загінулі за час фашысцкай акупацыі. Знішчана амаль усё яўрэйскае насельніцтва горада, расстраляна значная частка інтэлігенцыі.

У пасляваенныя гады гараджане самааддана аднаўлялі разбураны горад. Дзякуючы іх намаганням за кароткі час быў зроблены прарыў у эканоміцы. Змянілася індустрыяльнае аблічча Гродна, з'явіліся новыя галіны народнай гаспадаркі. З кожным годам нарасталі тэмпы і маштабы жыллёвага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва, якасна паляпшалася медыцынскае і бытавое абслугоўванне, развіваліся камунальная гаспадарка, транспарт, сувязь, гандаль.

Падрабязней пра гісторыю Гродна можна даведацца, наведаўшы святочную выставу ў бібліятэцы.

5960616263