27.04 і 28.04.23 у межах дэкады цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарнага і эканамічнага цыклу выкладчыкі Карнейчык Л. У. і Супрун Ж.С. правялі
анлайн-конкурс па беларускай мове “Адкрываем нанова беларускае роднае слова" і фестываль-конкурс беларускай паэзіі “Мова родная - мова модная”
Дадзеныя мерапрыемствы былі скіраваны на выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму і любві да Радзімы, паважлівых адносін да роднай мовы. Усе навучэнцы адказна падрыхтаваліся да мерапрыемстваў, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць у час дэкламавання твораў на роднай мове. Праверылі свае веды ў інтэлектуальным анлайн-конкурсе.