Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.
У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская, аднак менавіта беларуская мова ўнесена ў спіс моў, якія пад пагрозай знікнення. Таму сёння галоўным аб’ектам увагі становіцца тытульная мова нацыі – беларуская.
Традыцыйна 21.02.2022 у 11 гадзiн адбыўся Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Сёння пісалі текст «Музей паэта» паводле Аляксея Кулакоўскага,прысвечаны юбілею Янкі Купалы.
Удзел у дыктанце прынялі супрацоўнікі, педагогi i навучэнцы нашага каледжа.
#родная_мова