Дню роднай мовы ў Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы былі прысвечаны наступныя мерапрыемствы: на занятках роднай літаратуры навучэнцы першага курса пісалі сачыненне-разважанне на тэму “За што я люблю родную зямлю”; адзін з урокаў беларускай мовы прайшоў у бібліятэцы каледжа, дзе навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, разгледзелі разнастайныя лексічныя слоўнікі беларускай мовы, адказалі на цікавыя пытанні віктарыны, звязаныя з этымалогіяй некаторых паняццяў па-беларуску. Навучэнцы таксама змаглі пазнаёміцца з выставамі, прысвечанымі Дню роднай мовы, юбілейным датам з дня нараджэння І. Мележа і І. Шамякіна, якія падрыхтавалі работнікі бібліятэкі.
Ва ўсіх засталіся незабыўныя ўражанні ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах.