21 лютага ва усім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі і павышэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў каледжы праведзены разнастайныя мерапрыемствы.
У бібліятэцы экспанавана выстава "Пісьменнікі - юбіляры 2020 года", у фае каледжа дзейнічае выстава прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Супрацоўнікі установы адукацыі прынялі удзел у напісанні абласной дыктоўкі "Праўда - памяць".