Хлебароб – занятак пачэсны

Да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у бібліятэцы каледжа дзейнічае выстава-экспазіцыя “Хлебароб – занятак пачэсны”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая пазнаёміць чытачоў з гісторыяй развіцця земляробчай справы, з ганаровай працай хлебароба, са становішчам сельскай гаспадаркі на сучасным этапе. У дапамогу куратарам экспанаваны матэрыялы да выхаваўчых мерапрыемстваў па прафесійна арыентаванай дзейнасці навучэнцаў установы. Аматарам мастацкага слова прапануецца літаратура беларускіх і рускіх класікаў.

IMG 20191114 145435